10 снежня 2023 былі абвешчаны пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2023 год. У новай намінацыі «Праваабарончая салідарнасць года-2023» была абрана сябра «Еўрапейскай Беларусі», палітзняволеная з Берасця Паліна Шарэнда-Панасюк. Таму што і ў месцах зняволення маці двух сыноў спадарыня Паліна вядзе сябе годна і нязломна, змагаецца за свае правы. У адплату за гэта ёй двойчы павялічылі тэрмін зняволення агулам на 2 гады, амаль увесь час яна знаходзіцца ў жахлівых умовах ШІЗА ці ў ПКТ, да яе падсылаюць іншых зняволеных для збіцця, ёй не дазваляюць бандэролі з лекамі, падкідваюць па 30 кілаграм паў-гнілых яблык, каб не даць магчымасці атрымаць харчовыя перадачы. Фізічна Паліна моцна аслаблена, а вось духоўна не зламана.
Паводле яе мужа Андрэя Шарэнды, які атрымаў узнагароду для Паліны, гэта падтрымка не толькі Паліны, але і ўсіх палітзняволеных, што на волі іх не забываюць, што іх падтрымліваюць. Калі нехта з палітзняволеных ці іх сем'яў лічыць, што барацьба за волю і дэмакратыю прайграна, то гэта толькі не Паліна. Яна глыбока ўпэўнена, што зло будзе пераможана.