Берасцейскай "Вясне" паведамляюць пра затрыманні, якія 2 жніўня 2022 адбыліся ў Пінску. Не менш за 5 чалавек, сярод якіх тыя каго раней ужо неаднаразова затрымлівалі: Алесь Рамановіч ды Дзяніс Сядых.
У людзей зладзілі вобшукі. Аднаму, меркавана, пагражае крымінальны артыкул "за распальванне варожасці".
Нагадаем, 2 тыдні таму "зачысткі" праходзілі ў Іванава ды Драгічыне — гарадах Берасцейскай вобласці.