Былым палітвязням у фэйсбуку альбо тэлеграме пішуць правакатары з прапановай дапамогі. Праваабаронцам вядома пра некалькі выпадкаў, раскажам пра адзін з іх, досыць характэрны.
Старонкі правакатараў могуць быць ад імя вядомых незалежных журналістаў. Спачатку яны спытаюць, як справы, як здароўе. Звычайна пішуць на рускай мове. Гэта першае, што павінна палітвязня насцярожыць. І нават спроба пераключыць тагона беларускую мову сваімі беларускамоўнымі адказамі не прыносіць станоўчага выніку.
Што іх цікавіць?
Іх цікавіць, ці атрымліваў дапамогу палітвязень ад арганізацыі, напрыклад, нейкай RCN. На запыт, што азначаюць гэтыя літары, адказу не даюць. Пішуць, што ў іх ёсць спісы палітвязняў, якія ад гэтай арганізацыі нібы атрымалі дапамогу. І прапаноўваюць атрымаць ад гэтай арганізацыі нейкую іншую дапамогу: «Сейчас я вам отправлю ссылку на одну страничку этой службы RCN, я им написал, что вы ничего не получали. Вам надо по ссылке написать фамилию, имя и отчество и номер телефона». Такім чынам акаўнт можа спрабаваць здэананімізаваць (атрымаць персанальныя дадзеныя) чалавека ў тэлеграме ці іншых сацсетках.
У нашым выпадку чалавеку даслалі спасылку на нібыта анкету, але з дзіўным афармленнем. Былы палітвязень адкрыў гэтую спасылку і пабачыў там шмат здымкаў, акрэсленых адной рамкай. На першым фота былі пасылкі, пакаванне пасылак, сярод упакоўшчыкаў шмат цёмнаскурых, на пасылках адрасы ангельскімі літарамі. Другі здымак паказаў тры чалавекі — дзве жанчыны і адзін мужчына, якія пакуюць нешта ў кардонныя скрынкі. Твар у мужчыны берасцейскага праваабаронцы Рамана Кісляка, які цяпер жыве ў Грузіі, а фігура зусім не яго. Гэта былому палітзняволенаму, які ведае Кісляка, падалося падазроным. Ён адпісаў, што мяркуе, што прапанову прыслаў аферыст, таму вымушаны будзе звязацца з Кісляком. Тут жа прыйшоў адказ: «Нет, нет, я не аферист, но вы должны прямо сейчас дослать свои координаты, если хотите получить помощь. Я пообещал, что вы пришлёте» Былы палітзняволены адмовіўся. А на раніцу ўжо ўсё прапала. Не было ні спасылкі, ні прапаноў ад так бы мовіць дабрадзея.
Прыйшлося былому палітзняволенаму звязацца з гэтым журналістам, ад якога нібы адбылася перапіска. Той ні сном, ні духам, і яго старонка ў фэйзбуку была беларускамоўнай у адрозненне ад той, адкуль паступіла прапанова.
Як высветлілася, такія прапановы паступілі некалькім былым палітвязням Берасцейскай вобласці. Яны лічаць, што гэта была падстава ад КДБ.