Навіны

На беларускай мяжы не спыняюцца праверкі «ненадзейных»

Правяраюць тэлефоны, просяць паказваць віды на жыхарства (і карты паляка)
Иллюстративное фото. Источник фото: Госпогранкомитет РБ
Нягледзячы на надвор'е, на беларускай мяжы, калі выязджаеш з Польшчы, уважліва правяраюць тых, хто «ў спісах».

Гэта засведчылі бацька з сынам з Бярозы, якія ехалі з Польшчы з розніцай у некалькі тыдняў. Паездкі мужчын адбыліся цягам апошняга месяца. З меркаванняў бяспекі мы не прыводзім іх імёны, як і дакладныя даты паездкі.

Бацька і сын трапілі пад ўважлівую праверку з боку спецработнікаў мытні, таму што, меркавана, «засвяціліся» ў 2020 г. Правяралі этычна, так скажам, пасля таго, як памежнікі праверылі ва ўсіх пашпарты, сыну сказалі, што з ім хочуць пагаварыць.

Сын навучаецца ў Польшчы. Правяраючага цікавіла, на якой аснове там знаходзіцца. Калі пачуў, што па карце сталага побыту, папрасіў паказаць гэты дакумент. Таксама спытаў, як атрымліваў сталы побыт (пастаянны від на жыхарства ў Польшчы). На адказ, што сталы побыт атрыманы праз карту паляка, то спытаў, па чыёй лініі. Таксама зладзілі праверку тэлефону. Нічога не знайшоўшы, вярнулі тэлефон і адпусцілі. Правяралі не яго аднаго, у выніку аўтобус замест 10 вечара таго дня, прыехаў у 4 раніцы наступнага дня.

Калі ехаў бацька, яго таксама запрасілі «на гутарку». Але бацька спытаў, у якой якасці ён вылучаны ў з усіх праязджаючых. Праводзячы «беседу», капітан памежнай службы сказаў, «пока мы беседуем». На прапанову прадставіцца сказаў, што не абавязаны прадстаўляцца. Пасля паўторнай прапановы ўсё ж такі прадставіцца, капітан «псіхануў» і па-просту збег, пакінуўшы бярозаўчаніна аднаго ў кабінеце. Праз нейкі час прыйшоў ды спытаў: «Будешь разговаривать?» Мужчына быў стомлены, падумаў пра поўны аўтобус людзей, што чакаюць, і пагадзіўся. Капітан пацікавіўся, чаму да яго такі асаблівы кантроль. Бярозаўчанін адказаў, што не ведае, а калі каму не спадабаўся, то гэта не яго праблемы, а праблемы таго, хто яго паставіў на такі асаблівы кантроль. Справа скончылася праверкай тэлефона, які таксама быў чысты, і мужчына паехаў дахаты. Аўтобус зноў спазніўся.

Чытайце таксама:
Made on
Tilda