Іншыя артыкулы

Фонд «Дар лёсу» дапамагае ў Варшаве беларусам

Як атрымаць дапамогу?
Яшчэ ў 2021 годзе жыхарка Менску родам з Берасцейшчыны Леакадзія Коян арганізавала беларускі дабрачынны фонд «Дар лёсу». Ён знаходзіцца ў касцёле Святога Аляксандра на плошчы Трох Крыжоў у Варшаве. У фондзе знаходзяць дапамогу маламаёмасныя і ўразлівыя групы беларусаў: пенсіянеры, сем'і з дзеткамі-інвалідамі, дарослыя з інваліднасцю — ды былыя палітвязні, якія збеглі ў Польшчу, не маючы ні кала, ні двара. Не адмаўляе «Дар лёсу» і ўкраінцам. Тут можна атрымаць прадукты і адзенне. Адзенне абсалютна новае.

Адкуль бярэцца гэтая дапамога, тлумачыць Ліка Коян: «Мы існуем самі за кошт сваіх сродкаў, за кошт сродкаў нашых спонсараў, якія бачаць нашу працу і бачаць, што кожная капейка сыходзіць мэтанакіравана».

Супрацоўнікам фонду ўдалося ўстанавіць кантакт з дабрачыннай арганізацыяй на Кіпры і тыя пагадзіліся забяспечваць беларускім сем'ям з дзецьмі-інвалідамі адпачынак на Кіпры, сродкі на дарогу дае фонд. Першая сям'я заехала туды 5 чэрвеня.

Леакадзія звяртаецца да беларусаў, якія апынуліся ў складанай сітуацыі: не адчайвайцеся, фонд вас падтрымае, звяртайцеся.

Адрас: касцёл Святога Аляксандра, plac Trzech Krzyzy.
Працоўныя дні: серада, пятніца з 13.00 да 16.00, а ў нядзелю з 15.00 да 18.00.

Падрабязней про фонд можна пачытаць на яго сайце:
https://darlosu.eu/
Made on
Tilda