Навіны

Марш годнасці ў Варшаве

Варшава, 9 жніўня 2024 года. Тут і далей фота берасцейскай «Вясны»
9-га жніўня 2024 — у гадавіну выбараў 2020 — беларусы Варшавы прайшлі маршам ў сталіцы Польшчы. Адпраўной кропкай стаў Plac Żelaznej Bramy. Людзі сабраліся на плошчы. Акцыю адкрыла спікерка Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава, затым выступіў музыка з Горадні Ігар Банцар, які пакрытыкаваў Мельнікаву за тое, што чытала прамову са смартфона. Затым калонна пад бел-чырвона-белымі сцягамі рушыла да плошчы Каперніка, дзе адбыўся мітынг.
Вельмі эмацыйнымі былі прамовы ксяндза Вячаслава Барка і кіраўніка НАУ Паўла Латушкі. Выступілі таксама вядомыя ў дэмакратычных колах актывісты Вячаслаў Сіўчык, Яўген Дудкін і інш. Выступіў Вольны хор.

Людзей было даволі шмат. Акрамя плакатаў і банэраў людзі трымалі партрэты палітвязняў. Ніводнае выступленне не абыйшлося без успамінаў пра беларускіх палітзняволеных, якіх выступоўцы называлі закладнікамі рэжыму.
Як сказаў кіраўнік Беларускіх Хрысціянскіх Дэмакратаў у Варшаве Яўген Дудкін, Марш годнасці — гэта з аднаго боку ўспаміны падзеяў чатырохгадовай даўніны. А з другога боку — гэта маніфестацыя таго кроку, калі беларусы задэкляравалі жаданне жыць свабоднымі. Але свабода не даецца дарам, яе трэба заваяваць.
Made on
Tilda