Судовыя паседжанні

25-гадовую дызайнерку з Пінска асудзілі па палітычнай крыміналцы

3 красавіка 2026 года ў «спіс экстрэмістаў» дадалі 25-гадовую Яну Маскалёву. МУС у спісе адзначыў, што дзяўчыну асудзіў Берасцейскі абласны суд па ч.1, ч.2 арт.361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Нагадаем, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць абвінавачванні ў «экстрэмізме» для цэнзуры ды пераследу за іншадумства.
На імя дзяўчыны звярнула ўвагу Наша Ніва. Выданне піша, што Яна родам з Пінска, скончыла там каледж мастацтваў па спецыяльнасці «Дызайн і тыпаграфіка». Сярод яе работ ёсць, напрыклад, дабрачынны роспіс сцен для мясцовага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Сутнасць справы супраць дызайнеркі дакладна невядомая. Але мяркуючы па артыкулу, гэта магла быць перадача інфармацыя незалежным медыя альбо ў «Беларускі Гаюн».

МУС у спісе адзначыў, што у Маскалёвай «асуджанасць непагашаная». Гэта зазвычай азначае, што прысудзілі «хатнюю хімію» (абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову).

Чытайце таксама:

Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
2026-04-07 20:41