Ва ўсякім разе, так напісаў пра вынікі сустрэчы адзін з ейных удзельнікаў у Threads:
Як вылічыў іншы карыстальнік Threads, гаворка менавіта пра мерапрыемства з удзелам пракурорам Івацэвіцкага раёна Аляксандрам Хомічам (бо карыстальнік з тым жа нікам пісаў пра сустрэчу з Хомічам у Telegram, і нават трапіў на фота раёнкі з мерапрыемства).
Сустрэча пракурора з народам адбылася 8 красавіка 2026. У той жа дзень удзельнік сустрэчы напісаў пра свае высновы ад яе (але пазней выдаліў пост).
Нам цяжка паверыць, што пракурор сапраўды мог такое сказаць. Бо па сённяшнім беларускім заканадаўстве, абразы ў інтэрнэт-прасторы могуць трапляць пад адміністрацыйную адказнасць. А ў некаторых выпадках (напрыклад, калі ёсць прыкметы распальвання варожасці) і пад крымінальную адказнасць. І чалавек на пасадзе пракурора мусіць пра гэта ведаць.

Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна