Навіны

-1 палітзняволеная: выйшла на волю Людміла Рамановіч з Маларыты

Яна цалкам адбыла пакаранне ў паўтары гады калоніі
Па інфармацыі берасцейскай «Вясны», 7 жніўня 2023 года выйшла з жаночай калоніі №4 актывістка БНФ Людміла Рамановіч. Яна цалкам адбыла пакаранне.
Нагадаем, спадарыня Людміла была затрымана пасля таго, як напісала адкрыты зварот да Адміністрацыі Лукашэнкі з асуджэннем удзела ў вайне. Пасля супраць жанчыны завялі крымінальную справу за іншы зварот, у Следчы камітэт. Там жанчына ўжыла слова "ўзурпатар" — гэта палічылі публічнай абразай Лукашэнкі.
У няволі Людміла сустрэла сваё 58-годдзе.
Made on
Tilda