Навіны

Берасцейскі ГУБАЗ паведаміў пра затрыманне дагестанца

Той нібыта ўдзельнічаў у беларускіх пратэстах 2020 году, мусіў пакінуць РБ — але ж не зрабіў гэтага

Султан Закрыеў. Крыніца: праўладны тэлеграм-канал

Блізкі да берасцейскага ГУБАЗу тэлеграм-канал паведаміў пра затрыманне мужчыны, які нібыта рыхтаваў у Беларусі «актыўныя дзеянні, звязаныя з тэрарызмам» па загаду нейкіх «замежных куратараў».

Як вынайшла выданне «Медыязона. Беларусь», затрыманага клічуць Султан Закрыеў. Ён родам з Хасавюртскага раёну Дагестану (РФ), у 2010 годзе быў асуджаны да 6 год калоніі. Зняволянне ён атрымаў праз прысуд аб «тэрарыстычным» падрыве помніку, але падчас абскарждвання Султан заяўляў, што «следства ўжывала забароненыя метады, праз што вымушаны быў агаварыць сябе».

У «пакаянным» відэа мужчына заяўляе, што ў Беларусь прыехаў у 2019 годзе, а год апасля яго пасадзілі за «мітынгі». Пасля гэтага атрымаў забарону знаходжання ў Беларусі на 3 гады, але ж з краіны «да апошняга» не выязджаў, і вось яго затрымалі.
Made on
Tilda