Навіны

Беларусы Варшавы сустрэліся са Спецдакладчыцай ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

Абмеркавалі і Паліну Шарэнда-Панасюк
Злева Анаіс Марэн, 28.06.2024, Варшава. Фота Берасцейскай «Вясны»
28 чэрвеня 2024 года ў Беларускім Доме Варшавы адбылася сустрэча прадстаўнікоў беларускай дыяспары са спецдакладчыцай ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, доктаркай філасофіі Анаіс Марэн. Спадарыня Марэн грунтоўна асвятліла сваю работу па Беларусі, праблемы з палітвязнямі і адсутнасць рэакцыі з боку рэжыму.

Мы пацікавіліся ў Анаіс Марэн, ці вядома ёй, пра сітуацыю з палітзняволенай Палінай Шарэнда-Панасюк, якую будуць судзіць чацвёрты раз (і пры гэтым трэці раз па арт.411 Крымінальнага кодэкса «Злоснае непадпаракаванне адміністрацыі калоніі»).

Паводле Анаіс Марэн, яна добра ведае, што з Палінай, ведае, што ў дачыненне да яе прымяняюцца незаконныя метады, што самы першы раз Паліна пакарана таксама незаконна. Бачыла, як кепска выглядае Паліна ў відэафільме. Па словах Анаіс Марэн, але, на жаль, вызваліць яна яе не можа. Паколькі рашэнне па вызваленні прымае прэзідэнт, і толькі ён можа памілаваць. Таксама вядома, калі вязень звяртаецца за памілаваннем, то трэба абвінаваць самога сябе. Насарэм, з боку гледжання ААН — гэта ёсць парушэнне правоў чалавека.

— І мы ведаем, калі чалавек абараняе свае правы чалавека ў Беларусі, права на свабоду слова і г.д., то сядзіць за кратамі незаконна. Мы не раз асвятлялі ў нашых паведамленнях аб спецпрацэдуры, што ніхто не павінен быць асуджаны два разы за адно і тое парушэнне, як гэта робіцца ў адносінах да Паліны і іншых палітвязняў. Рэжым інкамунікада — гэта таксама незаконна і таксама ёсць катаваннем палітвязня і яго сям'і. Мы таксама перасцерагаемся па кейсу Паліны, што наша пільная ўвага можа яшчэ пагоршыць яе становішча. Але сітуацыя адсочваецца.

— Я спрабавала дагрукацца да беларускіх уладаў наконт парушэння імі правоў чалавека ў адносінах да палітвязняў, але безвынікова, на жаль. На іх думку, ніякага парушэння правоў чалавека ў іх няма, — кажа Анаіс Марэн.
Made on
Tilda