Навіны

Пачаўся веснавы прызыў на тэрміновую службу ў войска

У Бярозаўскім раёне ў набліжэйшыя некалькі месяцаў ваенны камісарыят збіраецца стаць «кропкай прыцягнення для больш як 100 хлопчыкаў», якіх «чакае ганаровая місія: папоўніць рады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і іншых воінскіх фарміраванняў». Так пра пачатак веснавога прызыву піша бярозаўская раёнка.

Як тут не ўспомніць нядаўні выпадак 20-гадовага Максіма з вёскі Падкраічы (Бярозаўскі раён). Ён, трэці і самы малодшы сын у бацькоў, быў прызваны ў войска ў лістападзе. Прывезлі ў труне ў сярэдзіне сакавіка. Па словах вяскоўцаў, бацькам сказалі труны не адкрываць. У дакументах: неасцярожнае абыходжанне са зброяй. Бацька адкрыў труну, убачыў забінтаваную поўнасцю галаву. Са слоў тых жа вяскоўцаў, пры сустрэчах з бацькамі было бачна, што сын быў падаўлены, нейкі застрашаны, але казаў, што ўсё добра, не прызнаваўся ў праблемах. Вынік смерці, як падаецца бацькам, ці замардавала дзедаўшчына, ці забілі. Хаця, здавалася б, элітнае падраздзяленне, курыруемае самім Мікалаем Карпянковым — намеснікам міністра ўнутраных спраў Беларусі. Які «праславіўся» падчас пратэстаў 2020 года задушэннем мірных акцый, у тым ліку разбіццём шкляных дзвярэй у Менску 6 верасня.

Людзі выказваюць вялікае шкадаванне з-за смерци 20-гадавога Максіма. Заведзена крымінальная справа па факту смерці. Ці будуць бацькі дамагацца , каб дакладна ўпэўніцца ў прычыне смерці, невядома: у бацькі Максіма падарванае здароўе не так даўно перанесеным інсультам.

Гэта не першая і не апошняя смерць ў мірны час ў беларускім войску. А навабранцам трэба добра падумаць: жыццё даражэй. І, дзякуй Богу, ёсць альтэрнатыўная служба, дзе застацца жывым гарантавана.
2026-03-31 22:27