Пасля зняцця часткі амерыканскіх санкцый
16 верасня 2026 года пасля перамоў з дэлегацыяй ЗША, беларускія ўлады "ў якасці жэста добрай волі" вызвалілі 25 рэпрэсаваных. Сярод іх аказаліся некалькі рэпрэсаваных з Берасцейскай вобласці:
Усе яны грамадзяне Беларусі. Нягледзячы на гэта, адразу пасля вызвалення беларускія ўлады выслалі іх з уласнай краіны ў Літву.
- Гняздзілаў Кірыл — берасцеец. Былы міліцыянт, звольніўся ў жніўні 2020 года. Перад затрыманнем працаваў у Польшчы. Быў затрыманы пры вяртанні ў Беларусь (прыязджаў пабачыцца з жонкай і сынам). Атрымаў 8 гадоў калоніі за па «справе ЧКБ» (абвіначваўся ў тым, што перадаў ініцыятве дадзеныя некалькіх сілавікоў). Да канца тэрміна яму заставалася каля 4 гадоў.
- Петручэня Павел — берасцеец. Быў затрыманы па той жа «справе ЧКБ». Атрымаў 6 гадоў калоніі за тое, што нібы перадаў асабістыя звесткі сілавікоў — але пасля затрымання на відэа казаў, што перадаваў збольшага толькі імёны і гарадскія тэлефоны, якія ўжо былі ў публічным доступе. Да канца тэрміна яму заставалася каля 1 года 11 месяцаў.
- Цалюк Андрэй — берасцеец. Быў асуджаны за інтэрнэт-паведамленні адразу па 7 артыкулах. Быў у калоніі, але які тэрмін дакладна яму далі, было невядома.
Усе яны грамадзяне Беларусі. Нягледзячы на гэта, адразу пасля вызвалення беларускія ўлады выслалі іх з уласнай краіны ў Літву.
Што такое «Чорная кніга Беларусі»
Тэлеграм-канал і аднайменная інацыятыва, якая публікавала асабістыя звесткі сілавікоў і іншых асоб, пра якіх сцвярджался іх датычнасць да рэпресій.
Нагадаем, дэлегацыя ЗША з Джонам Коўлам 16.09.2026 абвясціла, што яго краіна здыме санкцыі з 2 беларускіх прадпрыемстваў («Лакафарбу» і «Беллеспаперапраму»).
Чытайце таксама:
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
Чытайце таксама:
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
