Навіны

Рэйды сілавікоў у Пружанах і Пінску

Па інфармацыі берасцейскай «Вясны», 13 красавіка 2023 ў Пружанах былі масавыя затрыманні. Гаворке ідзе пра амаль 20 чалавек. У людзей праводзілі вобшукі, правералі тэлефоны, з іх удзелам запісвалі «пакаяльныя відэа». Пасля гэтага большасць адпусцілі дамоў, але ж ёсць і тыя каго пакінулі ў ІЧУ «у чаканні суду».

А ў Пінску сілавікі актыўнічаюць яшчэ з папярэдняга тыдня, цягам некалькіх дзён. Прыходзяць па дамах, на працу. Сілавікі завітваюць нават да людзей, якія толькі 1 раз былі асуджаны па палітычнай адміністрацыйнай справе яшчэ ў 2020 годзе. Па паведамленнях, з людзьмі праводзяцца «прафілактычныя размовы», праводзяць «агляд» хаты, а таксама настойліва прапануецца паказаць свой тэлефон.

Made on
Tilda