Жыхары Берасцейшчыны, былыя палітвязні Святлана і Леанід (імёны змененыя) не збіраліся жыць за мяжой, іх чакалі дома. Святлане заставалася адседзець 5 месяцаў, а Леаніду — 4. Але 13-га снежня 2025 года ўначы іх паднялі і сказалі збірацца, вывелі і пасадзілі ў аўтобус... Так пенсіянерка Святлана, якой за 60 гадоў, і вясковы жыхар Леанід, якому пад 50, апынулася за мяжой, спачатку ва Украіне, а потым у Польшчы. Здаецца, выехалі на Захад, дзе марыць жыць добрая палова беларусаў, радуйся. Але Святлана ўпарта не пагаджаецца заставацца ў цывілізаваным, вольным свеце; яна лічыць, што ў яе ўзросце трэба жыць дома. Там наладжаны быт, там ўсё прывычна, родныя яе чакаюць, дзеці, унукі. Вясковец Леанід, які за сваё жыццё быў з жонкай толькі у райцэнтры, таксама не радуецца перспектыве жыць у Еўропе. У яго ў вёсцы дом і гаспадарка, жонка, дзеці, ўнукі, якія не збіраюцца пераязджаць у Еўропу.
Святлана і Леанід проста ў адчаі, яны не бачаць будучага ў Еўропе, тым больш у адзіноце. Яны кажуць, што не хацелі датэрміновага вызвалення. На іх думку, лепш адседзелі б цалкам і вярнуліся б спакойна дадому. Кожны з іх трапіў у калонію за лайкі, палітыкай ці актывізмам ніколі не займаліся, ды і зараз не гараць жаданнем гэтым займацца. Простыя беларусы Святлана і Леанід жадаюць вярнуцца дадому, у прывычнае асяроддзе, заняцца прывычнымі справамі і забыць назаўсёды перажытае.
Леанід нават думае звярнуцца ў беларускую амбасаду з гэтай праблемай. З дакументаў у яго і ў Святланы толькі пашпарты, ні адной больш паперчыны ім не выдалі. На нашу заўвагу, што рэжым можа іх аб'явіць беглымі і пасадзіць на новы тэрмін, а не даседзець з першага тэрміну зняволення 4 месяцы, Леанід усклікнуў, што гатовы да такога, абы вярнуцца да сям'і. І такіх, як ён, не мала, каму было і ёсць не да палітыкі, яны не хочуць мяняць у сваім жыцці нічога. Але іх пазбавілі выбару, пакаралі пажыццёва.
І гэту праблему неяк трэба вырашаць, магчыма, і на міжнародным узроўні. Бо не ўсе змогуць справіцца з праблемамі ў эміграцыі, а адчай не лепшы памочнік у жыцці, асабліва ў апалітычных, нематываваных беларусаў, якія зусім выпадкова патрапілі ў жорны дыктатарскай улады.