20 чэрвеня адзначаецца Сусветны дзень уцекача, заснаваны ААН. Сёлета споўнілася 73 гады ад дня прыняцця Жэнеўскай канвенцыі аб статусе ўцекачоў. Адзначацца Міжнародны дзень уцекача пачаў з 2001 году. У гэты дзень мы аддаём даніну павагі сіле, мужнасці і стойкасці людзей, якія былі вымушаны пакінуць сваю краіну, ратуючыся ад канфліктаў ці пераследу. На сённяшні дзень уцекачамі з'яўляецца значная частка людзей ва ўсім свеце, і безумоўна, цяпер да яе адносіцца і значная частка беларусаў.
Улады шляхам тэрору супраць свайго народа вымусілі беларусаў пакідаць сваю краіну. Пачынаючы з 2020 года краіну пакідаюць годныя людзі. Тым часам унутры Беларусі пераслед, катаванні і кіданні людзей за краты не спыніліся, а працягваюцца да гэтага часу.
Беларуская прастора «Робім разам» прыняла ўдзел у Міжнародным пікніку, прысвечанаму Дню ўцекача. Пікнік праходзіў у Варшаве 22 чэрвеня. Былі мастацкія выступы, фокусы, майстэр-клас па вырабу лялек, спартовыя гульні, фотабудкі і шмат чаго іншага, кажа ўдзельніца пікніка, уцякачка Кацярына Кучук.
Паводле дадзеных ААН, кожную хвіліну 20 чалавек пакідаюць родныя мясціны з-за войнаў, пераследу або страху за сваё жыццё.