Навіны

Палітвязень Уладзімір Гундар выйшаў з карцару

Уладзімір і Алена Гундары

Пасля 10 сутак карцару палітвязень Уладзімір Гундар вярнуўся ў камеру. Ён спыніў галадоўку, якую трымаў увесь час знаходжання ў карцары. Пад час галадоўкі Гундар піў толькі ваду, кажа яго жонка Алена. Зараз ён пачаў крышачку есці і просіць Алену прывезці яму перадачу. Па словах Алены, гэта цешыць, цяпер яму стане лепей. Таму што фізічна Уладзімір не ў лепшым стане: моцна худы і пастарэлы. На палітвязні «вісіць» яшчэ 8 сутак не адбытага карцару. Жанчына перажывае, каб не вярнулі тут жа назад, далі хоць крышачку акрэпнуць. Паводле Алены, яна не ведае, за што гэтыя 8 сутак. Але вядома, што не за выкрыкнутыя лозунгі, а за нейкія дробныя бытавыя дробязі, не там сеў, не так павярнуўся, не так падсунуў мэблю, не так сказаў ахоўніку і г.д.

Нагадаем, што Уладзімір Гундар сядзіць у гарадзенскай турме па «справе Аўтуховіча». Яго абвінавачваюць па ч. 1 арт. 285 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне злачыннай арганізацыі альбо кіраўніцтва ёй і па ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 Крымінальнага кодэкса — Замах на змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам.

Чытаць далей:
Made on
Tilda