Навіны

У экс-палітвязня з Камянеччыны, якога 2 месяцы таму вывезлі ў Літву, знайшлі гепатыт С

Хутчэй за ўсё, заразілі за кратамі
Як піша Наша Ніва, у Віталя Бандарука выявілі гепатыт падчас медагляду ў Літве. Перад зняволеннем у мужчыны не было праблем са здароўем.

Гепатыт С лечыцца, асабліва пры своечасовым выяўленні. Заражэнне найчасцей адбываецца праз кроў (пры нестырыльных іголках).

Як мяркуе Віталь, заражэнне магло адбыцца:
  • у берасцейскім СІЗА, калі атрымліваў уколы з-за пнеўманіі
  • у шклоўскай калоніі, калі пасля ШІЗА яму ў медчастцы часам ставілі кропельніцы
  • у магілёўскай турме, дзе Віталь знаходзіўся са студзеня-2024 і дзе былі праблемы з захоўваннем станкоў для галення, ў выніку чаго вязень мог пагаліцца чужым станком

Віталь так адрэагаваў на навіну пра выяўленнае захворванне:
"Я што, павінен гэтаму рэжыму нешта дараваць? Я не хачу яму нічога дараваць. Я пайшоў туды нармальным чалавекам, а выйшаў хворы".

Нагадаем, што Віталь Бандарук — адзін з паўсотні вязняў, якіх 11 верасня 2025 прымусова вывезлі з беларускіх калоній у Літву.
2025-11-21 21:59