У наступнай групы "карагоднікаў" хутка пачнецца суд
Скрыншот сайту суда ад 29.03.2022 4 красавіка 2022 суддзя Рубашэўская пачне судзіць 6 абвінавачаных па так званай "карагоднай справе":
Ляшкевіч Ігар Алегавіч (сідзіць у СІЗА-7)
Вашчыліна Дзіана Парвізаўна (таксама пад вартай у СІЗА-7)
️Брыцько Віталь
️Ерамеева Екацярына
️Кузьменчук Ірына
️Яхімовіч Ларыса
Сам суд пройдзе у Брэсце, а суддзя быдзе "выязная" (з жабінкоўскага суда).
Нагадаем, што крымінальная справа узбуджана па арт.342 КК (Удзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) з-за акцыі пратэсту, якая адбылася 13.09.2020 у Брэсце. У межах гэтай справы на дадзены момант асуджаны ўжо 116 чалавек, некаторым давалі каланію.