Хлопец атрымаў 2 гады «хіміі»

Па інфармацыі берасцейскай «Вясны», цалкам адбыў пакаранне і выйшаў на волю Ілля Палхоўскі. Хлопец атрымаў 2 гады «хіміі» па «карагоднай справе» (калі 13.09.2020 у Берасці пратэстоўцы вадзілі карагод на скрыжаванні дарог, пакуль іх не разагнаў вадамёт). Ілля спрабаваў збегчы з Беларусі, але быў затрыманы каля беларуска-ўкраінскай мяжы. Пасля 15 сутак арышту быў змешчаны ў СІЗА для далейшай адпраўкі на «хімію».
Апошні год свой тэрмін Палхоўскі адбываў у папраўчай установе адкрытага тыпу №9 (г. Віцебск). І вось днямі ён выйшаў на волю.
Апошні год свой тэрмін Палхоўскі адбываў у папраўчай установе адкрытага тыпу №9 (г. Віцебск). І вось днямі ён выйшаў на волю.