Адбылася ў Варшаве
Нягледзячы на анамальную спёку 28 чэрвеня 2026, 15 беларусаў і беларусак выйшлі ў цэнтр польскай сталіцы да помніка Каперніка, каб выказаць свой пратэст катаванням у Беларусі. Паводле арганізатара акцыі Васіля Плешкунова, выйшлі мужныя і прынцыповыя людзі, якія ў прывычны для акцый час — 14.00 пры тэмпературы +39 і адсутнасці хоць нейкага лёгкага ветрыку, каб публічна напомніць пра катаванні людзей ў Беларусі, якая ў 1987 годзе сярод іншых 174 краін падпісала Канвенцыю супраць катаванняў. «Сённяшнім прыслужнікам рэжыму гэта не стварае перашкодаў, калі яны мучаць, забіваюць і катуюць людзей. Катаванне холадам, адзінотай, болем, голадам, знямогай, адсутнасцю сна і шмат яшчэ чым, — гаворыць Васіль Плешкуноў. — Так не павінна працягвацца». Былыя жанчыны-палітзняволеныя напомнілі пра клетку ў гомельскай калоніі, куды ў якасці пакарання змяшчалі жанчын як звяроў ў заапарку.
Акцыя была карацейшай, чым звычайна па часе. На ёй прысутнічалі актывісты з Берасця, былыя палітвязні.
Плешкуноў запрашае беларусаў Варшавы выходзіць на акцыі. Па яго словах, няхай беларусы не думаюць, што яны нічога не варты, што няма з іх эфекту. «Каштоўнасць акцый ацэньваецца тым, што спецслужбы Лукашэнкі ўсё робяць для таго, каб яны спыніліся, напрыклад, з зайздросным пастаянствам узломваюць мае сацсеткі», — кажа Васіль Плешкуноў.
Чытайце таксама:
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна

- 35 кіламетраў па гарах. Актывісты прысвяцілі шпацыр берасцейскаму палітвязню Чопіку
- Акцыя «Артыкул 411 — час безвыходнасці» працягваецца. Яе ладзіць экс-палітвязынка з Берасця
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна