Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк у чарговы раз у «Навінках»
Як стала вядома 11 ліпеня 2024 года, Паліна Шарэнда-Панасюк на дадзены момант знаходзіцца ў Рэспубліканскім цэнтры псіхічнага здароўя «Навінкі». На этапе яна знаходзілася 9 дзён. Можна толькі ўявіць сабе, як праходзіў 9-дзённы этап у 35-градусную спякоту. Пра гэта паведаміў муж Паліны Андрэй Шарэнда.
Паводле Андрэя Шарэнды, увесь падрыхтоўчы да суду працэс ідзе цюцелька ў цюцельку як у мінулым годзе. Спадзявацца на яе вызваленне не прыходзіцца. Псіхалагічную экспертызу ў «Навінках» Паліна праходзіць па рашэнню следчага па новай справе. Нагадаем, што палітзняволенай трэці раз выстаўлена абвінавачванне па крымінальнаму артыкулу 411 — злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі. Хаця ў гэта адназначна не верыцца пасля прашэння аб памілаванні ды інтэрв'ю Паліны дзяржаўным медыя.