Навіны

Новая хваля актыўнасці сілавікоў ў Іванаве

Гэтым разам з-за меркаванай дыверсіі на чыгунцы

Іллюстрацыйнае фота. Крыніца: pexels.com

У горадзе Іванава ды раёне ізноў неспакойна: міліцыя ды АМАП ужо некалькі дзён робяць массавыя "візіты" да грамадзян, паведамляюць берасцейскай "Вясне". Падстава — меркаваны выбух на чыгунцы недзе ў Берасцейскай вобласці.

Паколькі ля места дыверсіі знайшлі каністры з фарбаваным палівам, якое выкарыстоўваюць у калгасах, то сілавікі прайшліся па запраўках, дзе "лажылі тварам у падлогу".

Потым праваахоўнікі пайшлі па калгасах ды калгасніках. Ну а апошняе вядомае месца, дзе сілавікі праявілі актыўнасць — гэта разгон народу з іванаўскага бару "Мёд". Адбылося гэта ў ноч з 5 на 6 жніўня 2022. А другой гадзіне апаўночы, калі бар павінен быў зачыняцца, туды прыехаў АМАП. Прысутным загадалі разыйсціся, тых хто не пагадзіўся затрымалі. Вядома, што пэўная частка пайшла працягваць адпачынак на запраўку. Тады амапаўцы прыехалі і туды, адбыліся яшчэ затрыманні ды пратаколы.

Адзначаюць, што акрамя мясцовых міліцыянтаў удзел прымаюць менскія сілавікі (бо яны на аўто з менскім рэгіёнам).

Нагадаем, што ўсяго 3 тыдні таму ў Іванава ўжо была хваля ператрусаў і затрыманняў. Тады было затрымана не менш за 8 чалавек. Тады таксама былі заўважаныя сталічныя сілавікі.
Made on
Tilda