Але скончыла жыццё самагубствам, меркавана праз ціск міліцыі

У Варшаве адбыўся круглы стол памяці актывіста і абаронцы прадпрымальнікаў, сябра партыі БСДП(Г) Ігара Ледніка. Арганізавалі круглы стол сябры Руху Салідарнасці «Разам». 12 снежня Ігару Ледніку споўнілася б 64 гады. Ён, інвалід-сардэчнік, быў затрыманы ў красавіка 2022 года. З прысуджаных трох гадоў нібы за паклёп на Лукашэнку вытрымаў толькі непоўных два. У калоніі здароўе пагоршылася. Ледніку зрабілі аперацыю на страўнікава-кішэчным тракце. Памёр за кратамі 20 лютага 2024 года. Так Беларусь страціла годнага, сумленнага сына.
Пінскі актывіст Руслан Гусейнаў расказаў на круглым стале пра сваю зямлячку, грамадскую актывістку Святлану Круцікаву з Пінска. Жанчына10 снежня 2024 года скончыла сваё жыццё самагубствам, не вытрымаўшы пастаяннага палітычнага пераследу. Яна не раз падвяргалася судовым разбіральніцтвам за «экстрэмізм».

Паводле Руслана Гусейнава, Святлана яшчэ да 2020 года прымала ўдзел у грамадска-палітычным жыцці прыхільнікаў дэмакратычнай Беларусі. Яна прыходзіла заўсёды на акцыі і лічыла, што ўсе людзі павінны мець права на праўду, годнасць і справядлівасць. У свой час Круцікава працавала галоўным тэхнолагам на заводзе вінаў. Яна была ўдумлівым чалавекам, які цаніў кожнае слова. Не баялася выказаць сваё стаўленне, нават калі гэта магло несці небяспеку для яе. Паводле Руслана Гусейнава, міліцыянты сваімі навязлівымі праверкамі, вобыскамі, падазрэннямі і цяганнем у суд маглі падштурнуць яе да такога жудаснага рашэння. Беларусь страціла годную сумленную з неабыякавым сэрцам дачку, мяркуе Гусейнаў.
— А колькі такіх актыўных, сумленных, разумных пайшло з жыцця па віне халуёў рэжыму, — кажа Руслан Гусейнаў,— Мікіта Крыўцоў, Кастусь Шышмакоў, Дзмітрый Дудойць, Кірыл Шчаглоў, Дзмітрый Стахоўскі.
Удзельнікі круглага стала ўшанавалі хвілінай маўчання памяць па ўсіх загінуўшых па віне рэжыму.