хачу папярэдзіць Высокі суд аб крымінальнай адказнасці за такі артыкул Крымінальнага кодэкса, як 197 — гэта пераслед грамадзян за крытыку ў публічнай форме.
Вось яны мяне вывелі, а я кажу: "Дзе верталёт?" Яны кажуць: "Які верталёт? — Ну, на мяне вельмі мала людзей, 7 АМАПаўцаў на мяне аднаго — гэта мала, трэба яшчэ верталёты, было б як у Пабла Эскабара, і яшчэ два аўтамабілі — вось гэта было б..." Ну гэта рэальна нонсэнс, як мяне затрымліваюць, як ўвогуле робяць з мяне злачынца.Па сутнасці, з мяне робяць злачынца. Навешваюць жоўтую [бірку] "склонный к экстремистской и деструктивной деятельности". Я вось хацеў запытаць у опера — ён таксама пісаў вось гэтую паперку, але проста ён прыходзіў да таго, як я азнаёміўся з крымінальнай справай, я б яго запытаў, "якая экстремистская и деструктивная у меня деятельность". Так, гэта наконт заканадаўства.
дапушчальнымі ("допустимыми") прызнаюцца доказы, атрыманыя органам крымінальнага працэсу ва ўсталяваным у Крымінальна-працэсуальным кодэксе Рэспублікі Беларусь парадку і з прадугледжаных законам крыніц. Доказ прызнаецца недапушчальным, калі ён атрыманы з парушэннем канстытуцыйных правоў і свабод грамадзяніна ці патрабаванняў Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, звязанымі з пазбаўленнем ці абмежаваннем правоў удзельнікаў крымінальнага працэсу, ці парушэннем іных правіл крымінальнага працэсу.
і вось так паслядоўна з мяне робяць злачынца, навешваюць вось гэтую жоўтую бірку — хутка будзе жоўтая зорка Давіда, і мы паедзем усе ў канцэнтрацыйны лагер, я думаю.Мне абвінавачванне праз 15 дзён увогуле прыходзіць, усялякія дэлегацыі мне пагражаюць усім, ну я проста тут ужо не кажу, рознымі рэчамі. Але ведаеце, ёсць такая грузінская пагаворка, што гіены — яны застаюцца гіенамі і на волі, і заўсёды нападаюць статкам, а леў і за кратамі застаецца львом. Дзякуй за ўвагу, у мяне ўсё, гонар маю».