Пра людзей

Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў з Берасця

Ён у 2020 годзе ўдзельнічаў у вызваленні затрыманых
Айцец Ігар (Кандрацьеў). Фота: Радыё Свабода
Як паведаміла грэка-каталіцкая супольнасць, 26 жніўня 2026 сканаў Ігар Кандрацьеў. Гэта адбылося пасля цяжкай хваробы, выкліканай анкалогіяй.

Вернікі распавялі жыццёвую гісторыю айца Ігара. Так, ён нарадзіўся ў Сібіры ў сям'і рэпрэсаваных. Таксама меў продкаў, якія ў XIX стагоддзі ўдзельнічалі ў паўстанні. Скончыў Ленінградзкую духоўную семінарыю, служыў у Расеі. А ў Берасце прыехаў у 1995 годзе — і вывучыў беларускую мову. Спрычыніўся да стварэння грэка-каталіцкіх асяродкаў у Берасці, Івацэвічах, Баранавічах, Пінску, Слоніме і Астраўцы.

Адзначым, што айцец Ігар у жніўні 2020 года размаўляў на вуліцах Берасця з усімі, ў тым ліку з міліцыянтамі і амапаўцамі. А калі 16 жніўня 2020 адбыўся найвялікшы пасвявыбарны мітынг у Берасці, быў адным з тых, хто выступіў з патрабаваннямі вызваліць затрыманых. І мясцовыя ўлады потым сапраўды вызвалілі людзей з СІЗА-7, а айцец Ігар правёў пад ізалятарам усю ноч (пакуль не вызвалілі ўсіх).

У 2022 годзе святара арыштавалі. Сілавікі прыехалі дзеля гэтага проста ў царкву. Айцу тады далі 12 содняў арышту, а таксама правялі ператрус. Праз год Кандрацьеў з'ехаў на лекаванне за мяжу. Там і памёр.

Выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім айца Ігара, а таксама грэка-каталіцкай супольнасці.

Чытайце таксама:

Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
Made on
Tilda