Нарэшце стала вядома месцазнаходжанне палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк
Паліна знайшлася ў жаночай папраўчай калоніі №24 (Зарэчча). ПК-24 — гэта калонія для жанчын рэцыдывістак, якія паўторна здзейснілі цяжкае злачынства. Калонія знаходзіцца ў лесе паміж Рэчыцай і Светлагорскам і вядома вельмі жорсткімі ўмовамі ўтрымання. Таксама ПК-24 вядома кепскімі санітарнымі ўмовамі для вязняў і цяжкай фізічнай працай для зняволеных.
Падтрымаць Паліну: ПК №24, 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць