Навіны

У Варшаве адбылася акцыя беларусаў

Разважалі пра межы самаабароны (з нагоды гадавіны забойства Зельцара)
У Варшаве 29 верасня 2024 года беларусы сабраліся ля помніка Каперніка на традыцыйную акцыю. Гэтам разам абмяркоўвалася пытанне, ці маюць права беларусы на самаабарону. Выступоўцы адказвалі на пытанне, чаму забаронена і выказвалі меркаванне, што гэта не правільна. Выступоўцы гаварылі пра тое, што зверствы міліцыянтаў у Беларусі не спыняюцца ўжо пяты год. Узгадалі справу Андрэя Зэльцара, які бараніў сябе ад нечаканага нападу ў сваёй кватэры людзей без апазнавальных знакаў пры бандыцкіх паводзінах. Паплаціўся за гэта жыццём, бо не ведаў і не паверыў, што гэта былі сілы КДБ. Менавіта 28 верасня споўнілася 3 гады з дня яго гібелі. Удзельнікі акцыі выступілі за мажлівасць абараняць сваё жыццё пры нападзе каго за ўгодна. Гэта адказ на тое, што ў Магілёве мужчын дастаў нож нібы падчас прафілактычнай гутаркі, калі сілы ГУБАЗіка «апазналі яго як экстрэміста». Як было бачна з відэа з месца падзеяў, сілавікі ГУБАЗа таксама былі апранутыя ў цывільнае аддзенне.
2024-10-01 19:41