Навіны

Гарадзенская міліцыя выдаліла публікацыю, што нібы можна штрафаваць бацькоў за школьныя прагулы іх дзяцей

6 верасня 2026 Гарадзенская абласная міліцыя на сваім сайце і ў сацсетках размясціла публікацыю. Там са спасылкай на словы ўчастковага заяўлялася: калі дзеці прагульваюць школу, бацькоў нібы могуць прыцягнуць да адказнасці па арт.10.3 КоАП.

Пасля таго, як мы абверглі словы міліцыянта, гарадзенская міліцыя вырашыла публікацыю адусюль выдаліць:
Злева: скрыншот з сервіса Tgstat, па якім бачна калі пост быў выдалены. Справа: замест артыкула на сайце, дзе была публікацыя з тым жа тэкстам, цяпер памылка 404
У ідэале, канешне, гарадзенская міліцыя мелася б яшчэ і зрабіць новую публікацыю, дзе тлумачыла б, што няма ніякіх штрафаў бацькам за школьныя прагулы дзяцей.

Бо памылковая заява гарадзенскага міліцыянта (якая спачатку з'явілася менавіта на рэсурсах гарадзенскай абласной міліцыі) разышлася вельмі шырока, і па розных медыях. Значыць, шмат якія беларусы ўжо маглі пачуць памылковую інфармацыю, і запомніць яе. А афіцыйнага абвяржэння на дадзены момант няма (ва ўсякім разе, мы не знайшлі). Хаця памылковая заява была выдалена яшчэ 8 верасня.

Нагадаем, што ў той заяве, якая распаўсюджвалася[1][2] на рэсурсах УУС Гарадзенскага аблвыканкама, ўчастковы з Горадні Яўген Тарасаў заяўляў: бацькоў могуць прыцягнуць да адказнасці па арт.10.3 КоАП (Невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей) калі іх дзеці прагульваюць школу. Участковы сцвярджаў, што прагулы (а таксама сістэматычнае парушэнне правіл унутранага распарадка школы) могуць прывесці да штрафа памерам да 10 б.в. (450 рублёў). На сайце гэтая публікацыя ў канцы была падпісаная як (падрыхтаваная) Аддзелам інфармацыі і сувязі з грамадзскасцю Гарадзенскага аблвыканкама.

Чытайце таксама:

Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
Made on
Tilda