У школьных чатах Берасцейшчыны з'явіўся заклік ад прарасійскага дабрачыннага фондо Аляксея Талая да школьнікаў аб ахвяраванні манет савецкага ўзору і сучасных беларускіх для таго, каб выразіць сваю бязмерную ўдзячнасць пакаленню пераможцаў. «Для таго, каб яны з нябёс глядзелі на нас, ганарыліся і благаслаўлялі нас». Так напісаў у закліке Аляксандр Кончык — адказная асоба Фонда ад Берасцейскай вобласці. З манет будзе зроблены помнік пераможцам у рамках акцыі «Жывая памяць удзячных пакаленняў» і ўстаноўлены у Маскве. Адзначым, што раней у межах таго ж самага праекта Талай ужо назбіраў на аналаічныя помнікі ў Менску ды Берасці.
Не ўсе бацькі сустрэлі прызыў з патрыятычным імпэтам, іх абурыла прапанова збіраць на помнік для Масквы: пакуль жа Беларусь не рэгіён Расіі, а незалежная дзяржава. А па-другое, як сказала жанчына, дзед якой ваяваў на фронце, колькі можна спекуляваць Другой сусветнай вайной, удзячнасць ветэранам трэба было выказваць пры жыцці, а не ўспамінаць пра іх толькі на 9 мая. У яе памяці застаўся факт, як яе дзед некалькі разоў прасіў улады дапамагчы паладзіць дах на хаце, яму адмовілі, маўляў, «няхай табе дзеці дапамогуць». Вось такая на практыцы была «ўдзячнасць» ветэранам.