Навіны

У Варшаве напісалі лісты палітвязням

Як і кожную сераду, Беларускі Моладзевы Хаб сабраў людзей дзеля падтрымкі палітзняволеных Беларусі


У Моладзевым Хабе Варшавы 18 студзеня 2023 года ў чарговы раз прайшла сустрэча ў межах ініцыятывы «Напішы ліст палітвязню». Больш за 10 чалавек сабраліся разам, каб напісаць лісты беларускім палітвязням і сваёй увагай падтрымаць іх у цяжкай няволі. Не забылі пры гэтым Андрэя Пачобута і Дар'ю Лосік, а таксама праваабаронцаў, якія знаходзяцца на лаве падсудных.

Па словах арганізатара ініцыятывы Алены Панамаровай, ініцыятыва існуе ўжо другі год. За гэты час напісана ужо больш дзвюх тысяч лістоў палітвязням. І дакладна вядома, што многія вязні ведаюць пра лісты да іх з Варшавы. Пра гэта яны кажуць родным падчас спатканняў. А некаторым з напісантаў нават адказалі. А калі не перадаюць пісьмы, то пра іх ведаюць цэнзары і тыя, хто забараняе іх аддаваць. Гэта таксама важна і, напэўна, адыгрывае сваю ролю.
Made on
Tilda