Навіны

Свабоду Мікалаю Статкевічу, Паўлу Севярынцу, Паліне Шарэндзе-Панасюк і ўсім палітвязням

Варшава, 9 чэрвеня 2024. Тут і далей фота Берасцейскай Вясны
З такімі патрабаваннямі 9 чэрвеня 2024 года беларусы Варшавы прыйшлі на Замкавую плошчу, каб правесці чарговую акцыю салідарнасці з палітвязнямі.

Споўнілася 4 гады з дня арышту кіраўнікоў партый БХД і «Народная грамада» Паўла Севярынца і Мікалая Статкевіча. Мікалай Статкевіч быў затрыманы 31 траўня 2020 г. і асуджаны па ч.1 арт.293 Крымінальнага кодэкса на 14 гадоў пазбаўлення волі за нібы арганізацыю акцый пратэста, якія адбыліся пасля выбараў жніўня 2020 года.

Павел Севярынец быў затрыманы 7 чэрвеня 2020 г. Асуджаны на 7 гадоў пазбаўлення волі за нібы падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках (ч.1 арт.13 і ч.2 арт.293 Крымінальнага кодэкса).

Пра Мікалая Статкевіча нічога не вядома ўжо 450 дзён. З Паўлам Севярынцам не дазваляецца кантактаваць іншым зняволеным нават у турэмнай царкве, як стала вядома яго паплечнікам.
Паліну Шарэнду-Панасюк не выпусцілі ў красавіку-2024 ў чарговы раз, нягледзячы на тое што дала інтэрв'ю прапагандысцкаму тэлебачанню. З ёю таксама адсутнічае сувязь. Цяпер ёй пагражае 5-ты год працягнення зняволення, хаця першапачаткова была асуджана да 2 год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму па палітычных матывах. За адстойванне сваіх правоў жанчыне двойчы ўжо падаўжалі тэрмін на адзін год за нібы непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі. Такія здзекі з Паліны, маці дваіх непаўнагадовых дзяцей проста недапушчальныя, гаварылі выступоўцы на акцыі.

Бел-чырвона-белыя сцягі прыцягвалі ўвагі шматлікай публікі, якая ў гэты час была на Замкавай плошчы, банеры, партрэты палітзняволеных, гучныя воклічы «Свабоду палітвязням!» не пакідалі раўнадушнымі тых, хто праходзіў ля таго месца, дзе адбывалася акцыя.
Made on
Tilda