12 красавіка 2026, у дзень Праваслаўнага Вялікадня, беларусы выйшлі на акцыю ў цэнтр Варшавы. Арганізатар акцыі Васіль Плешкуноў павіншаваў беларусаў з гэтым святам — Уваскрашэннем Хрыстовым. Дэманстранты правялі паралель, што Вялікдзень азначае і надзею на ўваскрашэнне беларускай нацыі.
Але галоўным у прамоўцаў было абмеркаванне бягучай сітуацыі ў Беларусі. Было адзначана, што рэпрэсіі ў Беларусі не сціхаюць. Дайшло да таго, што арыштоўваюць ужо цэлымі працоўнымі калектывамі: так сталася ў архітэктурнай студыяі ZROBIM architects. І гэта толькі за запіс у сацсетках кіраўніка фірмы, што яму навязваюць дзяржаўнага ідэолага.
Таксама прагучалі абуральныя выступы па факту закрыцця трох грэка-каталіцкіх парафій на Берасцейшчыне: Берасцейскай, Баранавіцкай і Івацэвіцкай. Гэты факт, як сказаў грэка-каталіцкі вернік Вячаслаў Сіўчык, які ў 90-я дапамагаў узнаўляць Уніяцкую царкву ў Беларусі, гаворыць пра знішчэнне Беларусі па загаду Крамля праз найбольш нацыянальна арыентаваных духоўных месцаў сустрэч беларускіх вернікаў. Паводле грэка-каталіка з Берасця Аляксея, гэта помста ім за тое, што вернікі разам з святарамі падтрымалі публічныя акцыя за справядлівыя выбары ў 2020-м.
Таксама на акцыі нагадалі пра Чарнобыльскі марш у Варшаве з нагоды 40-годдзя Чарнобыльскай трагедыі і 30-годдзя Чарнобыльскіх маршаў 26 красавіка, а 14 гадзіне. Пачатак ля помніка Каперніка.
Скончылася акцыя традыцыйным агульным здымкам.