Навіны

Як бярозаўская пенсіянерка хацела Лукашэнку паскардзіцца

Ілюстратыўнае фота
Візіт Лукашэнкі ў Бярозаўскі раён адбыўся 13 чэрвеня 2025 года. Ён наведаў 927-ы цэнтр падрыхтоўкі і прымянення беспілотных авіяцыйных комплексаў. Падчас візіту азнаёміўся з развіццём вытворчасці беспілотнікаў, сустрэўся з тымі, хто іх вырабляе.

Як рыхтавалася Бяроза да сустрэчы з Лукашэнкай лепш не ўспамінаць.
Уручную мылі з шампунем кароў у бліжэйшым саўгасе і палолі ўручную кукурузу, якая прымыкала да цэнтру падрыхтоўкі і не была аброблена пестыцыдамі з «Франдэсы». Да такой ўдарнай работы прыцягвалі нават ІТР. Само сабой ЖКГ падцірала, падфарбоўвала цэнтр Бярозы. І, канешне, было загадана, каб ніхто носа ў гэты дзень не высоўваў. Усё, здаецца, прайшло па плану: ціха, паважна.

Але ж, як высветлілася, без лыжкі дзёгцю не абыйшлося, пра што са сваіх крыніц даведаліся праваабаронцы «Вясны».

Адна з бярозаўскіх пенсіянерак 60+, нягледзячы на загады, захацела прабрацца на сустрэчу з Аляксандрам Рыгоравічам, каб паскардзіцца на малую пенсію. Дайсці не далі. Нацкаваныя з 2020 на такія праявы мясцовыя пінкертоны ўзялі жанчыну пад белыя ручанькі і праменька ў ІЧУ Бярозаўскага РАУС на 10 сутак. Умовы, вядома, як палітычным з усімі выцякаючымі: голыя нары без бялізны, ні перадач, ні вады, з падсяленнем спецкантынгенту. Цяпер пенсіянерка дзесятаму закажа, як за праўдай не трэба хадзіць. Бо за праўду – толькі за краты.
Made on
Tilda