Навіны

Беларусы Варшавы правялі акцыю ля Венгерскай амбасады

2 лютага 2025, у дзень народзінаў знакамітага героя беларускай нацыі Кастуся Каліноўскага, людзі сабраліся ў польскай сталіцы насупраць амбасады Венгрыі, каб выказаць сваё абурэнне адзінай краіне з 27 краін Еўрасаюзу, якая адмовілася падпісаць супольную заяву Еўрасаюза аб непрызнанні вынікаў выбараў-2025 у Беларусі. Здрадай дэмакратыі, беларускім грамадзянам і грамадзянам Венгрыі, якія ў 1956-м мужна выйшлі пад савецкія танкі і многія загінулі ў барацьбе за дэмакратычную Венгрыю, лічаць ўдзельнікі акцыі не толькі не падпісанне заявы, але і віншаванне прэм'ер-міністрам краіны Віктарам Орбанам Лукашэнкі з аглушальнай «перамогай» на выбарах.
Нагадаем, што выбары ў Беларусі пры Аляксандры Лукашэнке носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
Але акцыя пачалася з таго, што людзі парадаваліся за выхад на свабоду Паліны Шарэнды-Панасюк і павіншавалі яе з воляй.
Made on
Tilda