Пра гэта нам паведаміў іх сын, які даўно жыве ў Літве, Віталь Каліноўскі. 31 кастрычніка 2024 ён не мог датэлефанавацца да цяжкахворых бацькоў і таму стаў моцна хвалявацца, што магло здарыцца. Як сыну ўдалося даведацца праз 10-я рукі, да бацькоў прышлі мікашэвіцкія міліцыянты і забралі тэлефоны. Пра нешта большае не змог дазнацца, бо ад бацькоў узялі распіскі аб неразгалошванні.
75-гадовы Анатоль Прышчык — інвалід ІІ групы па анкалагічнаму захворванню. У яго рак лёгкага. На мінулым тыдні толькі выпісаўся з бальніцы пасля аперацыі па пералому стапы, нага баліць. Вядома, што пенсіянеры жывуць самі. Таму тэлефон патрэбен 24 гадзіны ў суткі. Хаця б для таго, каб выклікаць хуткую пры патрэбе і пры такім здароўі. Дзеці таксама пастаянна тэлелефануюць дадому, каб ведаць, што з бацькамі і аказаць дапамогу пры іх патрэбе ў чым-небудзь, з чым самі старыя справіцца не могуць.
Што можа быць у тэлефонах хворых пенсіянераў, якім бы дзень перажыць і ноч пратрымацца. Але ж мікашэвіцкім абаронцам рэжыму ў міліцэйскіх пагонах, пэўна, няма больш працы, як ганяцца за тэлефонамі пенсіянераў і астаўляць хворых людзей безабароннымі. Анатоль Прышчык — былы сябра Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), вось і ўся яго «віна». Але ў пачатку гэтага года адбыў 15 сутак за лайк у падтрымку сваёй зямлячкі Святланы Ціханоўскай, які паставіў калісьці.
Пра прычыны раптоўнай цікавасці да пенсіянераў Прышчыкаў можна толькі здагадвацца. Магчыма, пачалася зачыстка перад так званымі «выбарамі» 2025 года.
Чытайце далей