Навіны

Праходзяць суды над затрыманымі на «хіміі» жыхарамі Берасцейшчыны

Ужо вядома пра атрыманыя «содні» арышту

Скрыншот часткі раскладу судовых паседжанняў на 4 лістапада 2022 у Ленінскім судзе Гародні

Ад раніцы 30 кастрычніка 2022 сілавікі ладзілі затрыманні, ператрусы, допыты і выняцце тэлефонаў на "праверку" ў палітзняволеных, асуджаных да абмежавання волі.

Па інфармацыі берасцейскай «Вясны», Юрыю Вінічуку 30 ці 31 кастрычніка прысудзілі 7 содняў адміністрацыйнага арышту.

Таксама суд пройдзе над Аленай Лысковіч. На яе складзены пратакол па ч.2 арт.19.11 КоАП, суд чакаецца 4 лістапада ў Ленінскім судзе Гародні (суддзя Руслан Гурын).

Ці адбыліся суды над Яўгенам Пакам і Вячаславам Смірновым (якія таксама былі затрыманыя 30.10.2022 у ПУАТах), пакуль невядома.

Абнаўленне 11.11.2022 15:00:
Жыхару Ляхавічаў Вячаславу Смірнову, якога затрымалі 30.10.2022 у ПУАТ-55, прысудзілі 10 содняў арышту, які ён адбываў у ІЧУ на Акрэсціна (Менск). Падставай для гэтага стала тое, што сілавікам не спадабалася наяўнасць у тэлефоне "тэлеграму", пры гэтым яны не знайшлі ні "экстрэмісцкіх" каналаў, ні рэпостаў. Таму на Вячаслава склалі пратакол па арт. 19.1 КаАП (Дробнае хуліганства), нібыта ён «паводзіў сябе агрэсіўна і задзірліва, нецэнзурна лаяўся, размахваў рукамі, а на заўвагі не рэагаваў».

Таксама стала вядома, што жыхарцы Берасця Алене Лысковіч суд даў штраф па ч.2 арт.19.11 КоАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Нагадаем, што яна адбывала пакаранне ў Гародні, яе таксама затрымалі 30.10.2022.

Усяго па краіне затрымалі не менш за 22 чалавека падчас таго рэйду сілавікоў па ПУАТах.
Made on
Tilda