Навіны

Прысуд Паліне Шарэнда-Панасюк пакінулі без зменаў

Сёння ў Брэсцкім абласным судзе была разгледзена апеляцыя на прысуд Паліне Шарэнда-Панасюк. Нагадаем, што актывістке Маскоўскі суд Брэста даў 2 гады калоніі.

Калегія суддзей з дакладваючай суддзёй Крэмянеўскай прыйшлі да высновы, што першы суд пастанавіў правільна, жанчына вінаватая па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт.368 (Абраза Прэзідэнта РБ), арт.369 (Абраза прадстаўніка ўлады), арт.364 (Гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў). І прысуд пакінулі без зменаў.

***
Паліна была затрыманая ў самым пачатку 2021 года. Супраць яе мужа Андрэя, таксама актывіста, была іншая крымінальная справа, з-за якой Анрэй Шарэнда пакінуў Беларусь. У пары двое непаўнагадовых дзяцей.
Made on
Tilda