Што такое справа Зельцара?
28 верасня 2021 года ў менская кватэры здарылася страляніна. Загінуў ва ўласнай кватэры айцішнік Андрэй Зельцар, а таксама памёр супрацоўнік КДБ Федасюк. Гэты выпадак выбухнуў у медыйнай прасторы, афіцыйная версія выклікала пытанні, у сеціве вяліся бурныя абмеркаванні здарэння. Аднак замест вынікаў афіцыйнага раследвання, грамадству прад'явілі новыя брутальныя затрыманні і крымінальныя справы ў дачыненні да звычаных грамадзян. На затрыманых ціснулі як пры затрыманні, так і ў турмах-ізалятарах.