Кацярына Пакала прадстаўляла бок абвінавачвання на некалькіх судах па «справе Зельцара» (суд над Міраславам Федаровічам, менчуком Аляксеям Івановым, бас-гітарыстам гурта TerraKod Віктарам Катоўскім).
Што такое справа Зельцара?
28 верасня 2021 года ў менская кватэры здарылася страляніна. Загінуў ва ўласнай кватэры айцішнік Андрэй Зельцар, а таксама памёр супрацоўнік КДБ Федасюк. Гэты выпадак выбухнуў у медыйнай прасторы, афіцыйная версія выклікала пытанні, у сеціве вяліся бурныя абмеркаванні здарэння. Аднак замест вынікаў афіцыйнага раследвання, грамадству прад'явілі новыя брутальныя затрыманні і крымінальныя справы ў дачыненні да звычаных грамадзян. На затрыманых ціснулі як пры затрыманні, так і ў турмах-ізалятарах.
А 18 студзеня 2023 года для палітзняволенай Дар'і Лосік пракурорка запатрабавала 2 гады калоніі. Па інфармацыі берасцейскай «Вясны», гэтай пракуроркай была Кацярына Пакала. Нагадаем, што сутнасць абвінавачвання ў дачыненні да Дар'і у тым, што жанчына як жонка палітвязня дала інтэрв'ю незалежнаму медыя «Белсат». Прысуд Дар'е будзе агучаны 19 студзеня суддзёй Мікалай Грыгаровічам у Берасцейскім абласным судзе.