Даведка. Алесь Пушкін быў затрыманы вясною 2021 года ў вёсцы Жылічы Кіраўскага р-на Магілёўскай вобласці супрацоўнікамі МУС. 11 ліпеня 2023 года ноччу Алесь памёр у рэанімацыі праз несвоечасова аказаную медыцынскую дапамогу пры прабадной язве. Праваабарончая супольнасць Беларусі і міжнародныя арганізацыі прызналі смерць Алеся Пушкіна вынікам жудасных умоў утрымання і неаказання медыцынскай дапамогі палітвязню.