Прайшла ў Варшаве
12 ліпеня 2026 беларусы Варшавы правялі акцыю памяці памерлага 11.07.2023 ў гарадзенскай турме Алеся Пушкіна. Акцыя адбылася ў цэнтры польскай сталіцы ля помніка Каперніка.
Любы чалавек жыве датуль, дакуль жыве памяць пра яго. Алесь Пушкін — герой Беларусі і любіў яе да апошняга дыхання. Ён не баяўся Лукашэнкі, не баяўся сілавікоў, жыў сумленна, казаў праўду і таму вярнуўся з Украіны ў Беларусь, дзе яго адразу ўпяклі за краты, бо Лукашэнка ненавідзіць тых, хто мае гонар і годнасць, хто не стаіць перад ім на каленях. Алена Талстая, якая сябравала з мастаком, распавяла: хаця сябры Алеся Пушкіна прасілі не ехаць, бо прадбачылі далейшы ход падзей — Алесь не паслухаў, ён быў фізічна здаровым чалавекам і вырашыў па вопыту мінулых турэмных гадоў, што справіцца.

Даведка. Алесь Пушкін быў затрыманы вясною 2021 года ў вёсцы Жылічы Кіраўскага р-на Магілёўскай вобласці супрацоўнікамі МУС. 11 ліпеня 2023 года ноччу Алесь памёр у рэанімацыі праз несвоечасова аказаную медыцынскую дапамогу пры прабадной язве. Праваабарончая супольнасць Беларусі і міжнародныя арганізацыі прызналі смерць Алеся Пушкіна вынікам жудасных умоў утрымання і неаказання медыцынскай дапамогі палітвязню.
Але на акцыі ўспаміналі не толькі Алеся Пушкіна. Людзі стаялі з партрэтамі іншых забітых рознымі спосабамі палітвязняў і расказвалі пра іх. А гэта Вітольд Ашурак, Дзмітрый Шлетгаўэр і іншыя.
Кіраўнік Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да волі» Алег Кулеша звярнуўся да праваабаронцаў з прапановай памяняць падыход да вязняў, асуджаных да «дамашняй хіміі». Паводле яго, сёння «дамашняй хіміяй» рэжым карае людзей не менш, а больш, каб схаваць рэпрэсіі і не гучала на міжнароднай арэне слова «палітзняволеныя». А насамрэч вязняў, асуджаных па палітычных матывах не становіцца менш.
Сумная і цяжкая акцыя, калі ўспаміналіся балючыя рэчы, здзейсненыя рэжымам над беларускімі грамадзянамі без усякай віны. Паводле звестак праваабарончага цэнтра «Вясна», з 2020 года ў месцах зняволення Беларусі загінулі мінімум 9 палітвязняў. Агулам за гэты час рэпрэсіям падвергнуліся тысячы чалавек, а статус палітычных зняволеных атрымалі больш за 4700 чалавек.
Скончылася акцыя агульным здымкам.
Чытайце таксама:
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна

- Акцыя салідарнасці з ахвярамі катаванняў. Адбылася ў Варшаве, нягледзячы на анамальную спёку
- 35 кіламетраў па гарах. Актывісты прысвяцілі шпацыр берасцейскаму палітвязню Чопіку
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна