«Вясна» насычана правяла дзень 01.08.2026 у межах беларускага фэста ў Кракаве. У намёце арганізацыі адбываліся адразу некалькіх актыўнасцей.
У наведнікаў мерапрыемства была магчымасць напісаць пажаданні палітвязням. Агулам людзі падпісалі каля 30 паштовак. Усе вестачкі трапяць у банк лістоў DissidentBY (каб зняволены змог іх сам прачытаць пасля вызвалення), а пры наяўнасці сувязі з блізкімі вязня — таксама неўзабаве будуць пераданы сям'і.
Можна было даведацца пра праблематыку смяротнага пакарання ў Беларусі. А таксама атрымаць у падарунак цішоткі «Скажы не смяротнаму пакаранню» (разляцеліся як гарачыя піражкі!)
Адбылася размова «Лісты з-за кратаў. Турэмная літаратура» з Ліляй Ільюшынай. Было расказана пра ўжо доўгую традыцыю беларускіх турэмных твораў, напісаных падчас падчас палітычнага зняволення (альбо адразу пасля вызвалення).
Таксама Ільюшына правяла сустрэчу «Адвакацыйная кампанія FreeViasna: чаму важна міжнародная салідарнасць». Атрымаўся агляд, як паўстала FreeViasna, якія мэты ставіліся, чаму ў яе фокусе інфармацыйныя дзеянні ды міжнародная падтрымка.
Агулам у розных актыўнасцях прымалі ўдзел былыя палітвязні, людзі ў каго нядаўна затрымалі кагосьці з іх атачэння, беларусы што засталіся за мяжой без дзейнага беларускага пашпарта, і нават замежнікі.