І ўшанавалі Алеся Пушкіна
14 ліпеня ў цэнтры Варшавы беларусы расказвалі ўсяму свету пра забітага рэжымам мастака Алеся Пушкіна, а таксама пра зняволеных на доўнія тэрміны кіраўнікоў праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага (лаўрэата Нобелеўскай прэміі), Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча.
Удзельнікі акцыі стаялі пад бел-чырвона-белымі сцягамі, з вялікім плакатам, на якім была выява Пушкіна і словы пра яго забойства па-польскі. Людзі, якія праходзілі міма, спыняліся, чыталі, фатаграфавалі. Шмат добрых слоў было сказана ў падтрымку палітзняволенага кіраўніцтва «Вясны». Калі ў дзержаве садзяць за краты праваабаронцаў, то з дзяржавай катастрофа, гаварылася прысутным з імправізаванай сцэны. Выступаючых было шмат і нават розных нацыянальнасцяў, і ўсе асуджалі бесчалавечныя рэжымы Пуціна і Лукашэнкі. Грамадзяне Расеі, прадстаўнікі нацменшасцей, гаварылі тое, што для барацьбы з рэжымамі трэба ўсім народам аб'ядноўвацца. Яны прапанавалі 21 ліпеня правесці сумесную з беларусамі акцыю салідарнасці ў барацьбе супраць дыктатараў. Толькі тады выйдуць палітвязні на волю, калі не будзе злачынцаў Пуціна і Лукашэнкі пры ўладзе, толькі разам усім паняволеным народам трэба змагацца з каланізатарамі і дыктатарамі Пуціным і Лукашэнка, гаварылі выступоўцы.
Скончылася акцыя традыцыйным агульным здымкам.