Навіны

Праваабаронца Марфа Рабкова ў камеры страціла прытомнасць

«Вясне» стала вядома, што палітзняволеная праваабаронца Марфа Рабкова страціла прытомнасць у камеры. Гэта здарылася з-за недахопу паветра і духаты, падчас нядаўняй анамальнай спякоты для Беларусі прыкладна 27-28 чэрвеня. У камеры Марфы 12 чалавек. Аказаная медыцынская дапамога выглядала наступным чынам: прыйшоў лекар і даў таблетку цытрамону.


Таксама адвакатка Наталля Мацкевіч распавяла ў сваім twitter распавяла, што 5 ліпеня наведвала Марфу:

«Яна стала тонкай, празрыстай, але трымаецца цвёрда. Сказала, што прачытала: "Не людзі выбіраюць часы, у якіх жыць, а часы выбіраюць людзей". І кажа: "Калі час выбраў нас, мы павінны справіцца"».

Марфа Аляксандраўна Рабкова – каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны", праваабаронца.

Была затрыманая вечарам 17 верасня 2020 года і дастаўленая ў ГУБАЗіК. З 19 верасня знаходзіцца ў СІЗА-1. З гэтага часу ёй пастаянна падаўжалі тэрмін утрымання пад вартай, апошні раз — да 17 верасня 2021 года. Марфу абвінавачваюць у трох артыкулах Крымінальнага кодэкса, па якіх ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Заклікаем падтрымаць нашу калегу Марфу лістамі салідарнасці!


Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
Марыі Аляксандраўне Рабковай

Крыніца: Вясна
Made on
Tilda