Навіны

У палітзняволенага Дзяніса Марусевіча памёр бацька

Гэта здарылася днямі, а сёння прайшло пахаванне. Сам Дзяніс ужо ведае — яму дазволілі званок.

Берасцейская "Вясна" выказвае самыя шчырыя спачуванні родным і блізкім.

Дзяніс Марусевіч быў затрыманы 11 верасня 2020 года. Яго асудзілі на 4 гады калоніі па ч. 2 арт. 293 КК (Удзел у масавых беспарадках). У калоніі Дзяніс выйграў чэмпіянат па боксу.

Падтрымаць Дзяніса можна заказнымі лістамі па адрасе:
ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Марусевіч Дзяніс Генадзьевіч
Made on
Tilda