Навіны

Прафсаюз берасцейскага ўніверсітэта прыгонам набірае падпісантаў у тэлеграм-канал

Не толькі студэнты — але й іх бацькі
Фота, якое аказалася ў распараджэнні Берасцейскай Вясны. Зроблена на пачатку 2026/2027 навучальнага года
Мы знайшлі сведчанні, што ў БрДТУ (Берасцейскім дзяржаўным тэхнічным ўніверсітэце) студэнцкі прафком сілком набірае падпісантаў у свой Telegram-канал. Да студэнтаў даводзілі, што ім абавязкова падпісацца на той канал. Вусна студэнтам тлумачылі, што бацькам таксама «пажадана» гэта зрабіць.

Калі прааналізаваць статыстыку канала, выглядае што падпіскі бацькоў не кантралююць. Бо колькасць падпісантаў канала прафкома павялічваецца прыблізна на 800 чалавек штогод і цалкам можа тлумачыцца падпіскамі студэнтаў. Вось параўнанне з ростам тэлеграм-канала самаго ўніверсітэта:
Інфаграфіка з выкарыстаннем дадзеных сервіса tgstat.com
Адзначым, што з прававога пункту гледжання, прафсаюзы маюць быць выключна добраахвотнай справай. Таму прымус далучацца да прафсаюзаў, як і прымус падпісвацца на іх сацсеткі, супярэчыць гэтаму прынцыпу.

Чытайце таксама:

Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
Made on
Tilda