28-гадовы Пугач Анатоль Барысавіч быў затрыманы 13 снежня 2022 раніцай. Вядома, што з яго тэлефону пасля гэтага сядзелі сілавікі.
За дзень да гэтага мужчына вярнуўся з Польшчы ў Беларусь на медычнае абследванне: у яго вынайшлі анкалагічнае захворванне.
Дакладная прычына затрымання на дадзены момант берасцейскай «Вясне» невядома.