Іншыя артыкулы

У Беларусі суботнік перайшоў у рабства?

Раней рэспубліканскія суботнікі праходзілі раз на год, у красавіку месяцы. Але сёлета «рэспубліканскі» (то бок усеагульны) суботнік абвясцілі і восенню. Відаць, беларускім уладам падабаецца, што на суботніках людзі выконваюць бясплатную працу. Апетыт, як кажуць, прыходзіць падчас ежы.

Вось 25 кастрычніка 2025, нягледзячы на неспрыяльнае надвор'е, быў аб'яўлены і праведзены суботнік. І калі раней, хто не хацеў працаваць, мог адкупіцца грашыма — то цяпер улады абавязкова вылічылі аднадзённы заробак. У каго было і да 70 рублёў. Як сказала адна з работніц бюджэтнай сферы ў Бярозе, незадаволеныя ўсе, між сабою шэпчуцца, але скрабуць адведзеныя для прыборкі ўчасткі пакорна. Усе ж баяцца страціць працу, бо ведаюць, што як толькі заікнуцца, што не пойдуць, што не згодны, адразу папярэдзяць аб не працягненні кантрактаў.
2025-10-31 23:48