Ён сядзіць у ІЧУ ужо больш за месяц
Уладзімір Казека з вёскі Людвінава Драгічынскага раёна быў затрыманы 28 кастрычніка 2023. З моманту затрымання мужчыну ўтрымліваюць у ІЧУ Іванаўскага раёна.
Вядома, што 30 кастрычніка іванаўскі суддзя Мікалай Стасевіч прызначыў яму 15 содняў арышту па ч.2 арт.19.11 КоАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). А 1 снежня іванаўскі суд разглядаў чарговую справу па ч.2 арт.19.11 КоАП супраць мужчыны. Вынік апошняга суду пакуль невядомы, але, па інфармацыі берасцейскай «Вясны», Казека ўсё яшчэ не на волі.
Нагадаем, што ў гэтым годзе Казека ўжо затрымліваўся. Тады ён правёў 43 сутак запар у ІЧУ (з 9 траўня па 23 чэрвеня 2023).